Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З пачатку года ахвярамі пажараў у Беларусі стала 370 чалавек

08.09.2026 09:32
Такія лічбы прыводзяць статыстычныя даныя на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Иллюстративное фотоФото: pixabay.com

Партал «Позірк» падлічыў, што гэта на 5,7% больш за колькасць загінулых за аналагічны леташні перыяд (350). У той жа час на 25% знізілася смяротнасць ад агню сярод дзяцей — з 4 да 3.

Колькасць траўмаваных у гадавым вымярэнні вырасла на 17,4% — з 409 да 480; выратаваных — на 35,5% — з 282 да 382.

За восем месяцаў і адзін тыдзень гэтага года ў краіне адбыўся 4.881 пажар — на 8% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (4.520). Пры гэтым колькасць знішчаных агнём будынкаў знізілася на 2,6% (з 923 да 899), пашкоджаных — на 13,6% (з 5.078 да 4.390).

Крыніца: «Позірк. Навіны пра Беларусь»/юл